8 чэрвеня 2016 г. – 230 гадоў з дня нараджэння Фёдара Мікалаевіча Глінкі (1786–1880), рускага паэта, пісьменніка, публіцыста, удзельніка Айчыннай вайны 1812 г., удзельніка дзекабрысцкіх таварыстваў
Фёдар Мікалаевіч Глінка нарадзіўся 8 чэрвеня 1786 года ў сяле Сутокі Духоўшчынскага павета Смаленскай губерні ў небагатай дваранскай сям’і. У 1803 годзе скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус, быў выпушчаны прапаршчыкам у Апшэронскі пяхотны полк.
24 верасня 2016 года – 120 гадоў з дня нараджэння Францішка Віславуха (1896–1978), польскага вайсковага дзеяча, пісьменніка, мастака
Францішак Марыян Віславух (Выславух) нарадзіўся 24 верасня 1896 года ў вёсцы Пярковічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у заможнай польскай сям’і. Шляхецкі род Віславухаў вядомы з пачатку ХVІ ст. Бацька, Антоній Віславух (1864–1940), быў гісторыкам, бібліяфілам, настаўнікам Брэсцкай гімназіі. У сям’і было дзевяць дзяцей.
17 жніўня 2017 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Аляксееўны Абухавай (1922–1991), рускай савецкай пісьменніцы
Лідзія Аляксееўна Абухава нарадзілася 17 жніўня 1922 года ў г. Кутаiсi (Грузiя) у сям’і рускіх акцёраў. Пасля смерці бацькі была ўдачораная айчымам, афіцэрам-пагранічнікам. З-за пастаянных пераездаў сям’і вучылася ў розных школах. Жыла на Каўказе, Украіне, у Сярэдняй Азіі, Паволжы і Беларусі (Рэчыца, Жлобін, Мінск, Віцебск).
25 жніўня 2016 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Праскурава (1926–1987), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. М. Лепяшынскага (1986)
Васіль Фёдаравіч Праскураў нарадзіўся 25 жніўня 1926 года ў вёсцы Нягоціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фёдар Карпавіч, працаваў лесніком, маці, Санклета Максімаўна, хадзіла ў наймы, бо сваёй зямлі бацькі не мелі. У 1929 годзе бацькі ўступілі ў калгас. У сям’і было пяцёра дзяцей, Васіль самы меншы, адзіны сын.
19 жніўня 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Канстанцінавіча Гардзея (1946), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1993)
Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцыМалыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і.
11 ліпеня 2016 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Янкі Чабора (сап. Іван Сцяпанавіч Патаповіч; 1911–1943), беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста, рэвалюцыянера
Іван Сцяпанавіч Патаповіч (Янка Чабор) нарадзіўся 11 ліпеня 1911 года ў вёсцы Рачканы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай патрыярхальнай сялянскай сям’і. Дзеці змалку прывучаліся да працы, дапамагалі па гаспадарцы.
Першапачатковую адукацыю Іван атрымаў у польскай школе ў роднай вёсцы, паступіў у чацвёрты клас Віленскай беларускай гімназіі. Разам з ім вучыўся Якуб Міско (1911–1981), які стаў журналістам, пісьменнікам, заслужаным дзеячам культуры БССР (1967). Якуб Герасімавіч запомніў Івана як высокага, хударлявага хлопца, з адкрытым тварам, у рагавых акулярах. Ён быў прыветлівы, вучыўся старанна. У час вучобы захапіўся беларускай літаратурай, асабліва любіў вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іван Патаповіч скончыў гімназію ў 1931 годзе, затым вучыўся ў Віленскім універсітэце. Студэнтам стаў членам КПЗБ, вёў прапагандысцкую работу сярод студэнтаў-беларускаў.
1 красавіка 2016 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Пясецкага (1901–1964), польскага пісьменніка ў эміграцыі (Англія)
Сяргей Міхайлавіч Пясецкі нарадзіўся 1 красавіка 1901 года ў мястэчку Ляхавічы Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці). Быў пазашлюбным дзіцём беларускага шляхціца Міхала Пясецкага, паштовага чыноўніка, і ягонай служанкі Клаўдзіі Кукаловіч. Неўзабаве пасля нараджэння сына Міхал расстаўся з Клаўдзіяй і выхоўваў хлопчыка з дапамогай мачыхі, а калі таму споўнілася 11 год, усынавіў яго і даў сваё прозвішча.
17 красавіка 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Міхайлавіча) Рудкоўскага (1936–1991), паэта, перакладчыка
Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Востраўскай васьмігадовай школы Міхаіл Рудкоўскі вырашыў стаць настаўнікам і паступіў на вучобу ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве, калі вучылішча ў Ганцавічах было ліквідавана, яго перавялі на вучобу ў аналагічную ўстанову ў тады яшчэ абласным горадзе Пінску.
Іпацій (свецкае імя Адам Львовіч) Пацей нарадзіўся 12 красавіка 1541 года ў сядзібе Ражанка Камянецкага павета Падляшскага ваяводства (цяпер у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці) у праваслаўнай шляхецкай сям’і.Бацька, Леў Пацей, служыў найвышэйшым пісарам караля Жыгімонта I Старога, а таксама займаў пасаду падскарбія (міністра фінансаў) Вялікага Княства Літоўскага. Маці, Ганна Лозчанка, па сведчанні сучаснікаў, была адукаванай жанчынай.
7 лютага 2016 г. – 470 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (1546 – пасля 1616, верагодна 1619), грамадскага дзеяча ВКЛ, пісьменніка-мемуарыста
Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) нарадзіўся 7 лютага 1546 года ў мястэчку Ляхавічы Наваградскага ваяводства (цяпер горад Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Міхаіл Васільевіч Еўлашоўскі, са старажытнага, але збяднелага, шляхецкага роду. Першапачатковую адукацыю Фёдар Еўлашоўскі атрымаў дома, астатнія веды набыў шляхам самаадукацыі ў час службы пры двары магнатаў.